Мы, каманда Фаланстэра, працуем як айці-валанцёры, і шукаем адзінадумцаў для таго, каб актыўна ствараць модуль прыёма ахвяраванняў на сайты некамерцыйных грамадскіх арганізацый, а таксама праектаў і ініцыятыў са сваімі сайтамі.
З дапамогай модуля грамадзянская супольнасць мае разнастайныя і больш устойлівыя крыніцы фінансавання для свайго развіцця, і рэалізацыі зменаў у беларускім грамадстве ў бок адкрытасці і салідарнасці.
Doika - модуль, які дапамагае прымаць ахвяраванні з дапамогай банкаўскіх картак і атрымліваць статыстыку кампаній фандрайзінгу некамерцыйных грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах.
Ставіце модуль да свайго сайта, у адмінцы наладжваеце кампанніі па збору сродкаў, модуль генеруе спецыальны HTML код (iframe), які вы устаўляеце на староннку сайта - і можна збіраць сродкі!
Апошняя стабільная версія і падрабязная інструкцыя па ўсталёўцы Doika 1.2 знаходзіцца тут.
🚧️ Бягучая версія праекта ў актыўнай распрацоўцы, мы будзем рады любой дапамозе:
- backend: PHP (Laravel 5.8)
- frontend: Vue.js 2.5 + Bootstrap
- тэсціроўшчыкі (ручное і аўтаматызаванае тэставанне)
- аналітыкі і UX для даследвання патрэбаў данэйцераў
Калі вы валодаеце, якімі-небудзь з гэтых ведаў, далучайцеся!
Наступныя:
- Як далучыцца да каманды распрацоўкі
- Далучыцца па тэтаставанню, аналітычнай працы можна напісаўшы камандзе Фаланстэра анкету.
- Усталёўка для Распрацоўшчыкаў
Выкарыстоўваем наступныя ліцэнзіі:
- GNU GPL 3.0 - для напісанага ў праекце кода.
- Creative Commons Attribution Share-Alike - для ўсяго кантэнта ў тым ліку выяваў, тэхнічнай дакументацыі.
Прадукт распаўсюджваецца "як ёсць". Гэта значыць, любыя мадыфікацыі вы робіце самастойна або дамаўляецеся з камандай распрацоўшчыкаў на пэўны кошт ([email protected]).