Skip to content

Paciupa/progit2-be

 
 

Folders and files

NameName
Last commit message
Last commit date

Latest commit

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Repository files navigation

Pro Git, Другое Выданне

Вітаем у другім выданні кнігі Pro Git.

Гэтую ж самую кнігу можна знайсці онлайн: https://git-scm.com/book

Гэтае выданне, як і першае, з’яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам з ліцэнзіяй Creative Commons.

З моманту публікацыі першага выдання шмат што змянілася. Па-першае, мы перайшлі з Markdown на AsciiDoc — вось кароткі даведнік па сінтаксісе AsciiDoc.

Па-другое, пераклады на іншыя мовы перанесены ў асобныя рэпазітары. Падрабязна у пункце пра пераклады.

Як прыняць удзел

Каб выправіць памылку або дадаць нешта новае ў гэты рэпазітар, вам трэба адкрыць запыт на зліццё (Pull Request) на GitHub.

Нягледзячы на тое, што ў ангельскай версіі просяць ўстрымацца ад стылістычных змен на вялікіх участках тэксту, гэты пераклад прафесійныя рэдактары не праглядалі, будзем рады вашым праўкам.

Як сабраць кнігу

Ёсць два сбосабу атрымаць файл электроннай кнігі з гэтага коду.

Самы просты — даручыць гэта нам. Робат рэагуе на змены ў ветцы master рэпазітара и аутаматычна збірае кнігу ва ўсіх фарматах.

Апошнюю зборку можна знайсці на старонцы https://git-scm.com/book/be/v2.

Іншы спосаб атрымаць кнігу — сабраць яе самастойна з дапамогай Asciidoctor. Выкарыстоўваючы каманды ніжэй, вы зможаце атрымаць кнігу ў фарматах HTML, EPUB і PDF.

$ bundle config set --local path '.bundle/vendor'
$ bundle install
$ bundle exec rake book:build
Downloading locale attributes file...
 -- Saved at attributes-ru.adoc
Converting to HTML...
 -- HTML output at progit.html
Converting to EPUB...
 -- EPUB output at progit.epub
Converting to PDF...
 -- PDF  output at progit.pdf
Validating generated files...
 -- Validate HTML file progit.html
Running ["ScriptCheck", "LinkCheck", "ImageCheck", "HtmlCheck"] on progit.html on *.html...


Checking 89 external links...
Ran on 1 file.


HTML-Proofer finished successfully.
 -- Validate EPUB output file progit.epub
Validating using EPUB version 3.2 rules.
No errors or warnings detected.
Messages: 0 fatals / 0 errors / 0 warnings / 0 infos

EPUBCheck completed

Тут выкарыстоўваюцца праекты asciidoctor, asciidoctor-pdf и asciidoctor-epub.

Па змаўчанні, bundle install усталёўвае залежнасці глабальна у сістэму. Каб гэтага пазбегнуць, у прыкладзе вышэй менеджэр пакетаў дадаткова канфігуруецца перад усталяваннем залежнасцяў з дапамогай наступнай каманды:

bundle config set --local path '.bundle/vendor'

Таксама існуе магчымасць сабраць кнігу толькі ў адным з фарматаў.

Для генерацыі толькі HTML файла:

bundle exec rake book:build_html

Для генерацыі толькі EPUB-файла:

bundle exec rake book:build_epub

Для генерацыі толькі PDF файла:

bundle exec rake book:build_pdf

Для валідацыі згенераваных файлаў прадугледжаны каманды праверкі.

Для праверкі HTML файла:

bundle exec rake book:check_html

Для праверкі EPUB-файла:

bundle exec rake book:check_epub

Звярніце ўвагу, што для запуску праверкі EPUB-файла патрабуецца наяўнасць усталяванага JRE.

Пераклады

Пераклады на іншыя мовы горача вітаюцца, але апрацоўваюцца некалькі інакш, чым у першым выданні. Мы захоўваем кожны пераклад у асобным рэпазітары і аўтаматычна збіраем гатовыя файлы з дапамогай AsciiDoctor. Гэта было рэальна складаным у мінулым выданні.

Раз кожны пераклад захоўваецца ў сваім рэпазітары, зараз мы можам выбраць свайго каардынатара для кожнага з іх. Каманда Pro Git проста дадасць іх да сябе. Для аўтаматычнай зборкі рэпазітар павінен знаходзіцца ў каманды Pro Git на GitHub.

Ілюстрацыі

Малюнкі гэтай кнігі былі створаны з дапамогай Sketch 3, арыгінальны файл у фармаце sketchbook даступны ў ангельскай версіі кнігі.

Даданне ілюстрацыі:

  1. Дадайце старонку ў sketchbook; па-магчымасці старайцеся выкарыстоўваць убудаваныя сімвалы.

  2. Дадайце «slice» на сваю старонку; назавіце яе таксама, як PNG файл, адносна каранёвай часткі зыходнага кода кнігі.

  3. Пераканайцеся, што ў наладах экспарту выстаўлены трохразовы памер.

About

No description, website, or topics provided.

Resources

License

Stars

Watchers

Forks

Packages

No packages published

Languages

  • CSS 58.9%
  • XSLT 22.2%
  • Ruby 17.1%
  • HTML 1.8%